3 верасня ў групе 202 М куратарам Ерашкевіч А.К. быў праведзены першы занятак на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».
3 верасня ў групе 202 М быў праведзены першы занятак на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».У Беларусі 2018—2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы.
Для ўсіх малая радзіма — гэта нешта сваё: для кагосьці, напрыклад, родная вёска, для іншых — кавалачак некранутай прыроды. Асноўная думка, якую старалася данесці куратар Ерашкевіч Алена Казіміраўна — як ні склалася б жыццё ў будучым, у кожнага з навучэнцаў ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуцьсуцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад зямлі, дзе іх любяць і чакаюць. Кожны першакурснік меў магцымасць успомніць сваю малую радзіму і расказаць аб ей.