895 гадоў!!! Гродна!
895 гадоў!!! Гродна! Са святам! Куратарская гадзіна 22 Фн-Б 06 верасня была прысвечана аднаму са старажытных гарадоў Беларусі, які здолеў захаваць унікальную гістарычную забудову. Разам з куратарам групы Вашкевіч Л.Л. навучэнцы віртуальна прагуляліся па любімых і знакамітых месцах горада, завіталі ў Музей Максіма Багдановіча, зазірнулі ў Дом-музей Элізы Ажэшкі, прайшліся па парку імя Жылібера…Павіншавалі любімы горад са святам і стварылі віншавальную паштоўку, у якой пажадалі нашаму гораду быць самым лепшым месцам на зямлі для кожнага з нас.