Чалавеку патрэбен чалавек!
Яе імя носіць адна з вуліц горада Гродна, яна партызанка- падпольшчыца, маладая настаўніца, якая дбала пра родную мову. Вольга Соламава, ураджэнка вёскі Лаша, што недалёка ад Гродна! Нашы першакурснікі рабілі віншавальныя паштоўкі да Дня Перамогі жыхарам вёскі Лаша. Ад удзячных нашчадкаў тым, хто памятае гады ваеннага ліхалецця. З часцінкай душы нашых навучэнцаў, са словамі шчырай падзякі лісты- паштоўкі 9 мая абавязкова знойдуць сваіх адрасатаў.