І будзе жыць Хатынь
24.04.2024 года навучэнцы каледжа наведалі кінатэатр «Кастрычнік». Дакументальны фільм «Хатынь» нікога не пакінуў раўнадушным. Кожны з нас забраў з сабою, нават не ўсведамляючы гэтага, маленькі агеньчык вялікай памяці беларускага народа. Бо без памяці пра мінулае няма будучага.
Не менш уразіў і другі дакументальны фільм «Вайна народная: Бацька Мінай». Малавядомыя факты пра легендарную брыгаду Бацькі Міная выклікалі ва ўсіх пачуццё гонару і годнасці за тых, каго 80 гадоў таму назад не перамаглі.