Лагатып да Міжнароднага дня роднай мовы
Падчас падрыхтоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы ў каледжы ўжо не першы год рэалізуецца сумесны праект у межах вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Рэкламная справа”. Навучэнцы 34 М-Б групы прадставілі на галасаванне свае творчыя напрацоўкі — лагатыпы Дня роднай мовы. У галасаванні прынялі ўдзел 140 навучэнцаў. Лагатып “ Мова-гэта крута” ў выкананні Талаконнікавай Сафіі заняў першае месца! Віншуем Сафію з перамогай, дзякуем удзельнікам праекта за цікавасць, за крэатыўнасць, за павагу і любоў да роднай мовы!