МЫ ОДУ КАЛЕДЖУ СЁННЯ ПРЫСВЯЧАЕМ!

Напярэдадні святкавання юбілею каледжа 22 мая 2019 года куратарам 11 О-Б групы Гапонік В.Ю. быў падрыхтаваны і праведзены выхаваўчы час, прысвечаны дню нараджэння нашага каледжа. 

20190522_141851-11

Навучэнцы групы падчас выхаваўчага мерапрыемства даведаліся, як будаваўся і ўдасканальваўся каледж за ўсе гэтыя гады, добрымі словамі ўспомнілі выдатных педагогаў, якім належыць вялікая заслуга ў станаўленні і развіцці навучальнай установы. Таксама сустрэліся з дыктарамі Гродзенскага тэлебачання Таццянай Сідоранкай і Алегам Касарэнкам. Дадзенае мерапрыемства спрыяла духоўна-маральнаму выхаванню падлеткаў на аснове вывучэння гісторыі каледжа, яго традыцый і сучаснага стану.

60 гадоў – юбілейная дата,
Якая на ўсялякія падзеі багата.
І мы, навучэнцы групы лагістаў,
Падзяку складаем ў сэрцах сваіх.
Каледж – наш дом – пачатак шляхоў,
Мы дзякуем усім за Вашу любоў.
Вы ў душах у нас пакінеце след,
Для нас Вы адчыніце дзверы ў свет.
Дзе знайсці тыя словы ўдзячнасці?
Мы ў доўгу перад Вамі заўжды…
Толькі знаем: найбольшае шчасце для Вас,
Каб мы лепшымі сталі людзьмі.

новый коллаж