Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!


З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму як найважнейшых духоўна- маральных якасцей і сацыяльных каштоўнасцей у 32 Фн-Б групе быў праведзены першы ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”, што садзейнічала фарміраванню беражлівых і ўважлівых адносін да гісторыі Беларусі, яе культуры і традыцый, развіццю пачуцця гонару за дасягненні сучаснай Беларусі. Навучэнцы папрацавалі з кросэнсам, воблакам слоў, нагадалі славутыя мясціны кожнай вобласці і далі кароткія звесткі пра іх, успомнілі знакамітых землякоў і даныя пра іх дасягненні, не абышлі ўвагай беларускія брэнды, добра вядомыя ў нас і па-за межамі нашай краіны. Прыйшлі да высновы, што наша агульная задача — захаваць мір у Беларусі, каб мець асалоду ад усяго таго, што ёсць у нас, у беларусаў.