Непаўторная і свая: 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень-роднай-мовы

Моваў многа на свеце розных,
І гавораць на іх здаўна…
Дзе смяшлівая, дзе сур’ёзная —
Мова родная ў нас адна.

Беларуская, нашая, мілая,
Непаўторная і свая.
Ляці птушкаю ўвысь хуткакрылаю,
Салаўём разлівайся ў гаях!

Забываў (і гэта няправільна!)
Беларускую мову свой край.
І гучыш ты малітваю мамінай:
“Божа, дзеткам яе перадай!”

Ад часоў ВэКаэЛаўскіх зычная,
І Скарынам праслаўленая,
Няхай зрэбная і мужыцкая,
Ды затое ад веку свая.

У песнях нівы яна не забытая,
І Статутам зацверджаная,
Дажджамі стагоддзяў умытая,
Ты заўсёды-заўсёды свая!

З пахам хлеба жытнёвага, сітнага
Праз стагоддзі твой доўжыцца шлях.
Ад валошкаў у жыце блакітная,
Ты заўсёды-заўсёды свая.

Забывалі цябе і правілі,
Ты ж у свеце свой славіш край.
Паўтараю малітву маміну:
“Мова родная, не знікай!”

 

оригинал ссылка