Памяць мацнейшая за час…
З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы ў 32 Фн-Б групе куратарам Вашкевіч Л.Л. была праведзена куратарская гадзіна “Памяць мацнейшая за час”. Навучэнцы падрыхтавалі паведамленні пра гарады-героі, пра партызан- падпольшчыкаў, пра дзяцей вайны. Склалі спіс кінафільмаў ваеннай тэматыкі для сямейнага прагляду. З дапамогай “трыміно” ўспомнілі асноўныя падзеі, даты ваенных ліхалеццяў. Ушанавалі памяць усіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.