Родная мова — гонар нацыі”: паказальная куратарская гадзіна вачыма ўдзельнікаў

25.02.2026 года ў 12 Ф-Б групе адбылася паказальная куратарская гадзіна па тэме “ Родная мова- гонар нацыі”.
Навучэнцы і іх куратар падрыхтавалі сапраўднае свята беларускага слова. Удзельнікі з задавальненнем далучыліся да “Медыяазбукі”, дзе неабходна было прыгадаць беларускія словы на пэўную літару алфавіта. Галоўная мэта куратарскай гадзіны- паказаць навучэнцам, што беларуская мова- гэта не проста вучэбны прадмет, гэта жывая спадчына, якую мы павінны берагчы, шанаваць і перадаваць сваім дзецям як самае каштоўнае, што ёсць у нашай нацыі!