У роднай мовы — роднае карэнне!
Менавіта пад такім дэвізам у нашай навучальнай установе прайшоў сённяшні дзень — Міжнародны дзень роднай мовы! Прыгадалі свае любімыя беларускія словы; чытаючы вершы на памяць, далучыліся да магіі роднага слова; паразважалі пра значэнне роднай мовы ў сучасным жыцці; стварылі стужку з цытатамі класікаў літаратуры, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы; паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “ Аматары роднага слова”; разам спявалі і жадалі адзін аднаму захаваць нашу мову для нашчадкаў.
Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі!