Віктарына «Вандроўка па родным краі»
У межах дэкады цыклавой камісіі выкладчыкаў вучэбных агульнаадукацыйных прадметаў 06.03.2024 года была праведзена культуралагічна- лінгвістычная віктарына «Вандроўка па родным краі». Не выходзячы з кабінета, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы беларусаў. Гучала мова, спявала душа, радавалася сэрца! Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі!