Выстава-адкрыццё да 100-годдзя А.Макаёнка

У бібліятэцы каледжа аформлена выстава да 100-годдзя А.Макаёнка,беларускага сатырыка.изображение_viber_2020-11-02_16-19-29
Упершыню творы А.Макаёнка былі надрукаваны ў 1946 годзе. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п’еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі.
У сатырычнай камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца паказуха, фармалізм. Камедыі «Каб людзі не журыліся» (паст. 1959) і «Лявоніха на арбіце» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі.
15