Выхаваўчая гадзіна па тэме: «Кніга – каштоўны скарб чалавека»
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
6 верасня 2017 года куратарамі груп 31 Б-Б Патоцкай Наталляй Генадзьеўнай і 22 Фн-Б Яцукевіч Ірынай Мечыславаўнай праведзена выхаваўчая гадзіна, прысвечаная самаму значнаму скарбу чалавека – БЕЛАРУСКАЙ КНІЗЕ.
Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Кніга – каштоўны скарб чалавека». Яны з цікавасцю адказвалі на пастаўленыя пытанні, паказалі добрыя веды гісторыі беларускага кнігадрукавання.