Беларуская — мова мая!

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў сённяшні Дзень роднай мовы ў нашым каледжы! Навучэнцы ўпэўніліся, што «кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор — мова», згадзіліся, што » хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў «, пераканаліся ў тым, што «добра , а нават трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю «, адказалі на пытанне » што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца думкі і словы?», зрабілі выснову, што » трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю «, а яшчэ чыталі вершы, спявалі песні, удзельнічалі ў моўным турніры, ганарыліся тым, што мы беларусы, «любілі і шанавалі, як святыню, роднае слова, з якім нас літасцівы Бог на свет пусціў «.
Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі!

изображение_viber_2024-02-21_16-28-33-190