Лагатып да Міжнароднага дня роднай мовы
Сумесны праект да Міжнароднага дня роднай мовы арганізавалі і правялі выкладчыкі Гардзіеўская Л.І. і Вашкевіч Л.Л. з дапамогай навучэнцаў 23 Эр-Б групы, якія стварылі змястоўныя лагатыпы да Дня роднай мовы ў межах вучэбнага прадмета «Рэкламная справа». Лагатыпы былі прадстаўлены на «суд» першакурснікаў, якія аддалі свой голас за лагатып, які прыйшоўся даспадобы. У выніку галасавання большасць колькасць галасоў набрала работа Касай Вікторыі і Аніська Анастасіі! Дзякуй шчыры ўсім удзельнікам праекта!
Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі!