Размовы пра важнае: Дзень пажылых людзей
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем людзей сталага ўзросту, індывідуальных і сацыяльных патрэб сталых людзей, іх укладу ў развіццё грамадства, неабходнасці змянення адносін да сталых людзей у 32 Фн-Б групе была праведзена інфармацыйная гадзіна “ Размовы пра важнае: Дзень пажылых людзей”. Звярнуліся да тлумачальнага слоўніка, каб зразумець, што падразумеваецца пад паняццем “ старасць” ; паразважалі над пытаннем: якія адносіны да пажылых людзей у нашым грамадстве; патэлефанавалі сваім бабулям-дзядулям і сказалі ім пра сваю любоў да іх. Завяршылі размову праглядам відэароліка з сямейнага архіва куратара Ларысы Леанідаўны, у якім ідзе аповед пра яе бабулю, вязня канцлагера, сведку вайны Яўгенію Мірук.