Прафарыентацыя

29 красавіка 2026 года выкладчык Вашкевіч Л.Л. наведала горад Шчучын з мэтай правядзення прафарыентацыйнай работы. Падчас сустрэчы з дзевяцікласнікамі мясцовых школ была прадстаўлена інфармацыя аб спецыяльнасцях і магчымасцях навучання ў нашым каледжы.
Асаблівая ўвага была нададзена перавагам выбару адукацыі ў сферы эканомікі і кіравання, перспектывам працаўладкавання і развіцця кар’еры для маладых спецыялістаў.
Дзякуем вучням і настаўнікам Шчучына за цікавасць да нашай установы і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.